Сёння ў Пінску на 81-м годзе жыцця памёр былы савецкі палітвязень Мікалай Лагодзіч.
У пачатку 1960-х ён адправіў у савецкія газеты, уключаючы газету «Праўда», матэрыялы аб парушэннях правоў чалавека ў СССР, падпісаўшыся псеўданімам Пінчук Палескі.
У 1963 годзе яго арыштавалі і асудзілі за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» на тры гады пазбаўлення волі, якія ён правёў у Мардоўскіх лагерах.
Пасля развалу Савецкага Саюза Мікалай Лагодзіч публікаваўся ў незалежнай прэсе, у тым ліку НН, быў сябром Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.