71-гадовая пенсіянерка з Глыбокага Антаніна Раманава ўсё яшчэ прадае недабудаваны катэдж у Драздах-2 — элітным раёне Мінска, дзе жывуць прадстаўнікі лукашэнкаўскай наменклатуры.

Антаніна Раманава — цешча экс-старшыні Следчага камітэта Валянціна Шаева, ад якога і атрымала ў падарунак дом.

На гэтым прыкладзе можна адсочваць тэндэнцыі на рынку элітнага жылля ў Мінску.

У снежні 2019 катэдж прадаваўся амаль за $900 тысяч. Праз чатыры месяцы глыбоцкая пенсіянерка апусціла цану да $790 тысяч і дэкларуе намер гандлявацца далей.

Чытайце. Цешча экс-старшыні Следчага камітэта прадае недароблены катэдж у Драздах за $900 тысяч ФОТЫ

Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0