Пра гэта Святлана Глебка распавяла ў інтэрв'ю mlyn.by, расказваючы пра абстаноўку ў Стаўбцоўскай бальніцы.

— У нас зафіксаваны 4 хворыя медыкі. Хоць усе былі ў ахоўных супрацьчумных касцюмах. Захварэлі тры маладыя дзяўчыны і я. Так, вы не недачулі, я. Можаце не перажываць, учора быў закрыты мой бальнічны ліст. Я знаходзілася на ізаляцыі ў сваім кабінеце, г.зн. тут і жыла. Дадому мне ехаць нельга было па ўсіх сацыяльных паказаннях, бо ў мяне дома муж і пажылая мама. Адчувала я сябе нармальна, таму з кабінета каардынавала працу. Я хварэла, можна сказаць, без адрыву ад вытворчасці. Нашы дзяўчынкі-дактары таксама добра сябе адчуваюць. Настроены аптымістычна.

Галоўны ўрач Стаўбцоўскай бальніцы: З пачатку ўспышкі праз нашу бальніцу прайшлі 260-270 пацыентаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0