Жыхару адной з вёсак Глыбоцкага раёна было ўручана патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі, згодна з якім ён павінен быў заставацца дома. Аднак, як паказала праверка, вясковец парушыў умовы самаізаляцыі і надоўга з'ехаў з дому, паспеўшы пабываць у розных вёсках раёна, дзе кантактаваў з вялікай колькасцю людзей.

У выніку ў дачыненні да парушальніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 23.4 КаАП.

Гэтую справу ўжо разгледзеў Глыбоцкі раённы суд і пастанавіў аштрафаваць вяскоўца на 50 базавых велічынь, што складае 1375 рублёў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на «Весніка Глыбоччыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0