Афіша

«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень

На чарговым тыдні нават у самаізаляцыі вы можаце адкрыць для сябе яшчэ некалькі тэатральных пляцовак. Гэтым разам далучаемся да Купалаўскага тэатра, слухаем Венскую оперу, глядзім тэатральную камедыю з Сінгапура, пазнаём ізраільскі «Гешэр» і «ідзём» у шведскі contemporary цырк.

Панядзелак: «Ураджай», Купалаўскі тэатр

Фота kupalauski.by

Тэатр імя Янкі Купалы, для якога пандэмія каранавіруса прыпала на юбілейны соты сезон, гатовы паказаць анлайн адзін з найлепшых спектакляў сваёй камернай сцэны. «Ураджай» быў пастаўлены па п’есе вядомага сучаснага драматурга Паўла Пражко, што паходзіць з Беларусі, але на беларускай сцэне гучыць не часта. Пастаноўка Дзмітрыя Цішко — тут задзейнічана ўсяго чатыры акцёры — з гумарам расказвае пра сучаснае пакаленне: героі «Ураджаю» мусяць сабраць яблыкі, але кожная дробная задача, што ўзнікае перад няўклюдамі, пераўтвараецца ледзь не ў эпапею.

Дзе глядзець: у мабільнай прыладзе VOKA альбо на сайце voka.tv
Калі глядзець: а 19-й 4 мая

Аўторак: «Яўгеній Анегін», Венская дзяржаўная опера

Адна з галоўных оперных пляцовак свету — менавіта тут праходзяць знакамітыя Венскія балі — хоць і не можа запрасіць гледачоў у свой будынак, затое прадстаўляе раскошную праграму анлайн-паказаў пастановак апошніх гадоў. Кожны дзень новая опера альбо балет, а на 5 мая прыпадае трансляцыя адной з найноўшых работ тэатра — гэта будзе добра знаёмы «Яўгеній Анегін» Пятра Чайкоўскага, увасоблены Фалькам Рыхтэрам у 2019 годзе. У плане на іншыя дні — оперы «Дон Кіхот» і «Вертэр» Жуля Маснэ, «Пурытане» Вінчэнца Беліні, «Вольны стралок» фон Вэбера, балет «Пер Гюнт» Эдварда Грыга ды іншыя.

Дзе глядзець: на сайце Венскай оперы па рэгістрацыі
Калі глядзець: кожны дзень а 20-й па беларускім часе

Серада: Chinchilla Arschloch, waswas, тэатральны фестываль Theatertreffen (Нямеччына)

Фота berlinerfestspiele.de

Гэта павінен быў быць паўнавартасны двухтыднёвы пяцьдзясят сёмы тэатральны фестываль са спектаклямі, абмеркаваннямі і дыскусіямі. Але каманда Theatertreffen не разгубілася з нагоды пандэміі і арганізавала фестываль анлайн — з 1 да 9 мая ён паказвае сучасныя нямецкія пастаноўкі, а таксама арганізуе анлайн-размовы і дэбаты. Спектакль «Chinchilla Arschloch, waswas» — капрадукцыя некалькіх тэатральных калектываў Германіі — будзе паказвацца з англійскімі субцітрамі. Пасля адбудзецца абмеркаванне пастаноўкі з удзелам творчай групы (але ўжо без перакладу). У праграме фестывалю яшчэ пяць нямецкіх тэатральных работ — расклад можна знайсці на пляцоўцы Theatertreffen.

Дзе глядзець: па спасылцы
Калі глядзець: спектакль будзе паказаны а 21-й 6 мая і застанецца ў доступе на 24 гадзіны, абмеркаванне пастаноўкі — у 22.50.

Чацвер: «Нагляд», тэатр Wild Rice (Сінгапур)

Фота wildrice.com.sg

Сінгапурскі тэатр Wild Rice прапанаваў у дні «кавіду» забаўляць гледачоў у камфорце гасцёўні, таму паказвае свае хіты анлайн. У гэтыя дні — камедыю «Нагляд» паводле Томаса Ліма, што «захоплівае» і «разрывае сэрцы». Па сюжэце дачка сварлівага 71-гадовага пенсіянера, які толькі перажыў інсульт, наймае для бацькі хлопца з Інданезіі ў якасці сядзелкі, а з гэтага пачынаецца ўвесь замут. Па чацвяргах Wild Rice таксама арганізуе абмеркаванні паказаных спектакляў — да размовы можна далучыцца якраз у чацвер 7 мая.

Дзе глядзець: спасылка даступная на сайце тэатра
Калі глядзець: да 8 мая, абмеркаванне — у 16.00 па беларускім часе 7 мая

Пятніца: Любы з выкладзеных спектакляў тэатра «Гешэр» (Ізраіль)

Фота са спектакля King David Report

У Тэль-Авіве ёсць такі ўшанаваны фестывальнымі ўзнагародамі тэатр «Гешэр», назва якога перакладаецца як «мост». Ён быў створаны эмігрантамі з Савецкага Саюза і адпаведна сваёй назве стаў мостам паміж рускай і ізраільскай культурай. У час пандэміі «Гешэр» напоўніў свой YouTube-канал запісамі пастановак розных гадоў. Сярод іх, напрыклад, спектаклі паводле лаўрэата Букераўскай прэміі Давіда Гросмана, паводле вядомага ізраільскага пісьменніка Меіра Шалева альбо паводле пісьменніка і журналіста Ёрама Канюка. Частка выкладзеных у агульны доступ запісаў суправаджаецца субцітрамі.

Дзе глядзець: на YouTube-канале тэатра
Калі глядзець: калі заўгодна 

Субота: «Інтэртэйнмэнт. Магчыма ўсё», платформа Okko (Расія)

Фота Okko Тэатр

Платформа Okko і рэжысёр Іван Вырыпаеў, якога вы можаце ведаць у тым ліку па кіно, прадставілі работу ў асобным жанры фільма-спектакля. «Інтэртэйнмэнт. Магчыма ўсё», які абяцае «смешна і лёгка» расказаць «пра складанае і духоўнае», даступны на Okko — праўда, не бясплатна — з 17 красавіка. Двух і адзіных герояў іграюць сам Вырыпаеў і яго жонка, польская актрыса Караліна Грушка. Па сюжэце яны прыходзяць глядзець спектакль, але ўрэшце мусяць разбірацца, дзе тут рэальнасць, а дзе выдумка.

Дзе глядзець: на платформе Okko
Калі глядзець: лавіце момант

Нядзеля: Цыркавое шоу Circus Cirkör (Швецыя)

WILAC Into a Cirkus Mind from Cirkus Cirkor on Vimeo.

У якасці вішанькі на торце — шведскі калектыў Circus Cirkör як адзін з гульцоў «новага цырка», што сумяшчае цыркавыя нумары з іншымі відамі мастацтва кшталту музыкі, танца альбо драмтэатра. Пара пастановак Circus Cirkör, якія то захапляюць, то прымушаюць смяяцца, то выклікаюць замілаванне, з нагоды пандэміі зараз даступныя на сайце калектыву.

Дзе глядзець: на сайце цырка
Калі глядзець: пакуль ёсць у доступе

Каментары

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →