21 чэрвеня раніцай старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў УП «Лёс» Васіль Леўчанкаў пералічыў праз РКЦ №1 Аршанскага аддзяленьня Белінвестбанку ў г. Барані ахвяраваньні ў падтрымку газэты «Наша Ніва». Яму аддалі квітанцыю і на пытаньне, калі на рахунак рэдакцыі паступяць грошы, адказалі, што хутчэй за ўсё на наступны дзень. Аднак у другой палове дня спадару Леўчанкаву пазванілі і папрасілі прыйсьці і забраць грошы, нібыта па тэхнічным прычынам. Калі ён прыйшоў у Белінвестбанк і спытаў, якія такія праблемы могуць быць з пераводам, бо рахунак «Нашай Нівы» якраз і адкрыты ў гэтым банку. Пераглянуўшыся паміж сабой, адна з супрацоўніц папрасіла: «Ну, забярыце, зразумейце нас... Давайце жыць дружна...» Гэтая фраза выклікала ў Васіля Леўчанкі непаразуменьне: «Што значыцца жыць дружна?.. »

Забраўшы грошы, спадар Леўчанка пайшоў у аддзяленьне Беларусбанку і пералічыў ахвяраваньні «нашай Ніве». Адтуль яму не званілі.

Вясна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0