Чэмпіён Беларусі па хакеі вызначыцца ў сёмай заключнай гульні фінальнай серыі. Гомельскія «рысі» ў сераду так і не змаглі перамагчы «Юнацтва», каб завалодаць трафеем.

Яшчэ ў трэцім перыядзе гамельчукі выйгравалі 2:1, аднак каманда Міхаіла Захарава паказала сваю волі, і двойчы закінула. «Юнацтва» святкавала перамогу 3:2, а лік у серыі стаў нічыйным (3:3).

Усё вырашыцца 3 красавіка ў Мінску. Матч пройдзе ў лядовым палацы ў Парку Горкага. Падумайце загадзя аб квітках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?