Па амністыі да 75-годдзя Перамогі ад крымінальнай адказнасці вызваляць больш за пяць тысяч асуджаных. Пра гэта паведаміла сёння журналістам член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская, піша БЕЛТА.

Паводле папярэдніх звестак, ад крымінальнага пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці будуць вызваленыя больш за пяць тысяч асуджаных. Скарочаны тэрмін пакарання да года больш чым шасці тысячам асуджаных.

З месцаў пазбаўлення волі выйдзе больш за 2 тыс. чалавек.

Марына Лянчэўская распавяла пра адрозненні цяперашняга закона аб амністыі ад таго, што прымаўся ў 2019 годзе. «Пад амністыю трапляюць непаўналетнія, якія здзейснілі злачынства па ч.4 і ч.5 врт.328 (незаконны абарот наркотыкаў), а таксама асуджаныя за карупцыйныя злачынствы — безумоўна, толькі пры кампенсацыі шкоды», — праінфармавала яна.

Традыцыйна пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, людзі з анкалагічнымі захворваннямі, ВІЧ-інфікаваныя і г.д.

Тэрмін выканання закона — шэсць месяцаў. Для папярэдняй амністыі ён быў дзевяць месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0