1 мая Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля на другасным рынку. Акрамя гэтага, цяпер банк часова не прымае заяўкі на выдачу яшчэ некаторых крэдытаў, у тым ліку на рэфінансаванне і на куплю аўто, паведамляе Tut.by.

У прыватнасці, з 1 мая прыпыніла прыём заявак на крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне», на набыццё новых аўтамабіляў (акрамя крэдытаў на машыны Geely ў рамках праграмы з СЗАТ «БелДжы»), а таксама спажывецкага крэдыту з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў межах заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю і сэрвісу.

— Банк інфармуе сваіх кліентаў, што ўсе заяўкі на крэдыт, якія паступілі да 1 мая 2020, будуць разгледжаны ва ўстаноўленым парадку на ранейшых умовах, — дадаюць у Беларусбанку.

Гэта тычыцца як крэдытаў на куплю жылля на другасным рынку, так і на куплю новых аўто і на рэфінансаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0