Канцэрт «75 мірных гадоў» да Дня Перамогі, што меўся прайсці 8 мая, адменены. Гэта «Радыё Свабода» пацвердзілі ў адміністрацыі сталічнага Палаца Рэспублікі.

Выступ Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова быў запланаваны на 8 мая ў вялікай зале. Пры гэтым адміністратарка Палаца Рэспублікі ўдакладніла, што квіткі на імпрэзу не прадаваліся, на яе маглі патрапіць толькі ўладальнікі запрашальнікаў.

Аднак планы парушыла эпідэміялягічная сітуацыя, падвяргаць гледачоў рызыцы палічылі немэтазгодным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0