У эфіры праграмы «Панарама» БТ накінулася з крытыкай на расійскіх прапагандыстаў з «Першага канала». Быў паказаны 18-хвілінны сюжэт, у якім супрацоўнікі беларускага тэлебачання ў рэзкай форме выкрывалі сваіх калег з Расіі.

«Гэта «дно», таварышы прапагандысты з «Першага канала». І мы дакажам гэта нашым расследаваннем. А яшчэ на прынцыпах узаемнасці раскажам пра тое, што ўтойвае «Першы канал» ад сваіх гледачоў па сітуацыі ў самой Расіі. Будзе справядліва. І паспрабуйце абвергнуць. Мы ў адрозненне ад вас хлусіць, перакручваць і замоўчваць не станем», — заявілі ў эфіры БТ.

Вядучыя БТ нагадалі тэлегледачам пра цяжкую сітуацыю з каранавірусам у Расіі: праблемы з тэсціраваннем, адсутнасць медыцынскіх масак і гэтак далей.

Ну а ў канцы сюжэта было паказана апытанне БТ жыхароў Масквы, у якім яны выказаліся супраць расійскага падыходу барацьбы з каранавірусам.

Чытайце таксама: Расійскі «Першы канал» заявіў пра рэзкае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і даў слова жыхарам Стоўбцаў ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?