Улада5252

Канапацкая: Выказваю падтрымку журналістам «Першага канала», якія заўсёды прафесійна робяць сваю працу

Палітык, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая выказалася адносна канфлікту між расійскім «Першым каналам» і беларускімі ўладамі.

Расійскія тэлевізійнікі падрыхтавалі матэрыял пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі, з’ездзілі ў Стоўбцы, дзе пагаварылі з некаторымі людзьмі. Агульны пасыл роліка быў такім, што сітуацыя ў Беларусі з хваробай ужо не кантралюецца. У вечаровым выпуску «Панарамы» на «Беларусь-1» працу расійскіх журналістаў назвалі «дном і прапагандай». У выніку карэспандэнцкі пункт «Першага канала» пазбавілі акрэдытацыі, а журналіста Аляксея Кручыніна выслалі з Беларусі.

Чытайце. БТ: Сем фэйкаў пра Беларусь — гэта дно, таварышы прапагандысты з «Першага канала»

«Заўсёды стаяла і буду стаяць за свабоду слова! Выказваю сваю падтрымкі расійскім журналістам- тэлевізійнікам, якія заўсёды прафесійна робяць сваю працу, нагадваю, што цяпер у нас усё самае цікавае толькі пачынаецца», — піша Канапацкая ў сваім тэлеграм-канале.

«У найбліжэйшыя дні павінна быць аб'яўлена дата прэзідэнцкіх выбараў. Аднак дата гэтая, у сілу адсутнасці пацверджання легітымнасці ў цяперашняга складу Палаты прадстаўнікоў, можа так і застацца проста каляндарнай датай. Далёка ад нас не адыходзьце, будзе шумна і інфарматыўна!» — папярэджвае Канапацкая.

У размове з «НН» Канапацкая пацвердзіла, што зварот сапраўды належыць ёй. «Гэта найперш падтрымка свабоды слова», — сказала яна.

«Будучы дэпутатам, я адзіная выступала за адмену акрэдытацыі ў прынцыпе, уносячы адпаведныя папраўкі ў закон. І мяне падтрымлівалі і БАЖ, і многія журналісты», — адзначыла Канапацкая.

Каментары52

Цяпер чытаюць

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу12

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары2

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру9

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі13

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры12

«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку7

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу12

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць