Параф’янава, Віленскай губ., Вілейскага пав. Каля нас з’явіліся нейкія незнаёмыя людзі, што радзяць мужыкам ехаць на заработкі ў Сіцылію — туды, дзе нядаўна было землетрасенне і дзе разбурыўся датла горад Месіна. Яны даюць на першы погляд быццам і добрую цану — 40 рублёў на месяц. Але хто знае варункі ў Сіцыліі, той ведае, што 40 рублёў у месяц на сваіх харчах вельмі малая цана і што тамашнім работнікам плацяць разы ў тры болей. На дарогу назад яны грошай не даюць — а пехатой не вернешся. Сцеражыцеся, мужыкі, бо пасля вінаваціць будзеце толькі самі сябе!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?