Маёр Кацярына Аляксеева апынулася ў цэнтры ўвагі інтэрнаўтаў пасля парада ў Мінску.

Кацярына Аляксяева, фота Сяргея Гудзіліна

Кацярына Аляксяева, фота Сяргея Гудзіліна

Людзей здзівіла колькасць яе медалёў. Такая ж колькасць медалёў і ў многіх яе калег-мужчын, але бачыць іх на дзяўчыне менш звыкла.

фота Улада Барысевіча, Onliner.by

фота Улада Барысевіча, Onliner.by

«Наша Ніва» не дамовілася з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы Мінабароны, каб Аляксеевай дазволілі даць каментар і самой расказаць пра паходжанне медалёў.

Насамрэч гэтыя медалі юбілейныя, ёсць сярод іх, напрыклад, і за ўдзел у парадзе.

Тым часам можаце пачытаць інтэрв'ю з ёй, якое выйшла ў «Нашай Ніне» паўгода таму.

Кацярына Аляксяева, фота Надзеі Бужан

Кацярына Аляксяева, фота Надзеі Бужан

Чытайце. «Што значыць — ці ўмею я страляць?» Маёр Мінабароны расказвае пра конкурс 33 дзяўчыны на месца, службу і падкаты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0