passengerterminaltoday.com

passengerterminaltoday.com

Авіяпасажыры, што прыбываюць у Брытанію з іншых краін, абавязаныя будуць самаізалявацца на два тыдні. Выключэнне будзе зроблена толькі для тых, хто прыляціць з Ірландыі. Улады паведамілі гэта брытанскім авіякампаніям, піша Бі-бі-сі.

Чакаецца, што новыя меры ўступяць у сілу ў канцы мая. Крыніцы ва ўрадзе і авіяцыйнай індустрыі паведамілі Бі-бі-сі, што па прыбыцці авіяпасажыры павінны будуць даць адрас, дзе яны будуць праходзіць каранцін.

Пакуль няма яснасці, колькі будуць доўжыцца гэтыя абмежаванні і ці змогуць грамадзяне іншых краін самаізалявацца ў здымных дамах і кватэрах.

Таксама незразумела, ці будуць распаўсюджвацца правілы самаізаляцыі на тых, хто прыбывае ў краіну на іншых відах транспарту, напрыклад цягніках або паромах.

Міністр авіяцыі Вялікабрытаніі Кэлі Толхерст, як чакаецца, праясніць сітуацыю ў нядзелю раніцай падчас відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі авіякампаній і аэрапортаў.

Кіраўніцтва брытанскіх аэрапортаў лічыць, што каранцін для пасажыраў, якія прыбываюць ў Вялікабрытанію, нанясе моцныя страты не толькі авіяцыйнай індустрыі, але і эканоміцы ў цэлым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0