Памёр яшчэ адзін супрацоўнік сакрэтнага прадпрыемства «Пеленг». 43-гадовы Андрэй Фурс сканаў 8 мая.

Па словах калег, Фурс захварэў прыкладна два тыдні таму. Яму дыягнаставалі двухбаковае запаленне лёгкіх. Таксама тэсты паказалі каранавірус.

Андрэй Фурс працаваў на прадпрыемстве рэзчыкам паперы. Быў шчырым каталіцкім вернікам. Не жанаты, дзяцей не меў.

«Ціхі сціплы хлопец, жыў у самоце. Рэгулярна наведваў Кафедральны касцёл», — згадваюць Фурса калегі.

Нагадаем, гэта ўжо як мінімум другая смерць ад «кароны» на «Пеленгу». 27 красавіка памёр Анатоль Тарэеў, начальнік аддзела аптычных сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0