Алесь Асіпцоў

Алесь Асіпцоў

Зьніклы 9-га траўня пазаштатны карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў затрыманы за, нібыта, адміністрацыйнае правапарушэньне. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка журналіста Алена Асіпцова, якой гэтую інфармацыю пацьвердзілі афіцыйна.

«Пазванілі з Магілёўскага ІЧУ і сказалі, што Алесь Асіпцоў знаходзіцца ў іх за адміністрацыйнае правапарушэньне да суда. Сказалі, што суд будзе хутчэй за ўсё заўтра», — распавяла спадарыня Алена.

Як паведамляе БАЖ, магілёўскі актывіст Валадар Цурпанаў высьветліў, што ў панядзелак яго маюць судзіць. Па якім артыкуле — невядома.

9 траўня ў Бабруйску прайшоў несанкцыянаваны «антыпарад», на які заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Перад акцыяй затрымалі шэраг журналістаў, сярод якіх быў і Алесь Асіпцоў.

Шэраг калегаў Асіпцова і ягоная жонка тэлефанавалі ў бабруйскія УУС і РАУС, а таксама ў ДПС — там не далі ніякай дакладнай інфармацыі пра Алеся, а жонцы параілі пісаць заяву аб зьнікненьні. Тэлефон Асіпцова па-ранейшаму недасяжны.

Дачка журналіста прасачыла тэлефон бацькі праз адмысловую праграму — апарат знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Гогаля, 18. Гэта аддзел міліцыі Ленінскага раёну Бабруйску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?