У Расіі за суткі каранавірусную інфекцыю выявілі ў 11 656 чалавек, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў у Расіі дасягнула 221 344. Па гэтым паказчыку Расія выйшла на трэцяе месца, абышоўшы Італію і Вялікабрытанію.

За суткі зарэгістравалі 94 смерці ад каранавіруса. Усяго з пачатку эпідэміі, па афіцыйных звестках, памерлі 2009 чалавек, у якіх дыягнаставалі захворванне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?