У панядзелак, 11 мая, у Мінску прайшлі суды над затрыманымі актывістамі «Моладзевага блока» Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 мая, піша «Вясна».

Даніла Лаўрэцкі і Ліза Пракопчык.

Даніла Лаўрэцкі і Ліза Пракопчык.

Лізу Пракопчык асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Трое сутак яна ўжо адбыла.

Данілу Лаўрэцкага суд Савецкага раёна Мінска асудзіў на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню).

Таксама 9 мая міліцыя затрымлівала актывістаў «Моладзевага блока» Міхася Варанцова і Вераніку Яновіч. Увечары іх адпусцілі.

Нагадаем, 8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Міхась Варанцоў здымаў акцыю на відэакамеру, але не ўдзельнічаў у ёй. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэз у Дзень Перамогі ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0