Улады кітайскага горада Ухань правядуць масавае тэставанне жыхароў горада на каранавірус усяго за 10 дзён, піша Reuters.
Да 12 мая адміністрацыі ўсіх раёнаў горада, у якім пражывае больш за 11 мільёнаў чалавек, павінны даць падрабязныя планы правядзення тэставання.
Нагадаем, раней ва Ухані былі зафіксаваныя новыя выпадкі заражэння каранавірусам.