Дачка ходзіць у першы клас, які месціцца ў садку. Забіраю яе і ўглядаюся ў «Парады для бацькоў» на дошцы.

На дошцы вісіць сённяшняе меню. Цікава. Але што я бачу побач? Патрыятычнае выхаванне! Прышчапляйце дзіцяці павагу да нашай дзяржавы, яе сімвалаў. Святкуйце дзяржаўныя святы — Дзень канстытуцыі, Дзень перамогі, Першамай, 7 лістапада. Расказвайце дзеткам пра герояў Вялікай айчыннай і Грамадзянскай войнаў.

Вось такая дзяржаўная ідэалогія. Нехта з выхавацеляў зняў са старога савецкага падручніка тэкст, нават не паспрабаваўшы нешта змяніць. Бо нават не дадалі пра адмыслова незалежна-беларускае свята — 3 ліпеня.

Жахліва робіцца за нашых настаўнікаў — тыя дасюль жывуць у СССР і вучаць так «жыць» нашых дзетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?