- Мяч на цэнтры. Судзейскі свісток.
І гульня, як віхор, дух займае.
Вось мне пас, і з мячом першы крок,
І трыбуны інтрыга трымае.
- Я каметай імчуся ў штрафную,
Мо хутчэй, чым любая з камет,
За плячыма — выразна чую —
Абаронца мне дыхае ўслед.
- Вось той момант, той міг не бясконцы,
Я зраблю падарунак сябрам!..
І фінтом збіў запал абаронцы,
Рух управа, далей — сам‑насам.
- Удар мой чакаюць трыбуны,
Я чую іх гоман шалёны.
Усё ў руках фартуны:
І подых салодкі, і пошум салёны.
- Але што гэта? Мяч губляю,
Абаронца паспеў у падкаце…
Хоць не першы я матч гуляю,
Але мяч недарэчна страціў.
- Стадыён выбухае крыкам,
Увесь у роспачы, аж кіпіць,
На табло бачу лічбы з лікам,
Які я не здолеў змяніць.
- Моўчкі вочы закрыў рукамі,
Жаль і боль за сябе, за сяброў.
Я давер падфутболіў нагамі
І балельшчыцкую любоў.