ТАСС

ТАСС

Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што заразіўся каранавірусам. Як пішуць «РІА Навіны», прэс-сакратар расійскага прэзідэнта знаходзіцца ў бальніцы.

Заразілася таксама і ягоная жонка Таццяна Наўка.

«Мы пад кантролем дактароў. Усё ў парадку. Я практычна за два дні прыходжу ў сябе, у мяне нармалізаваўся ўсё: і кроў, і тэмпературы няма. Кажуць, што жанчыны пераносяць гэта лягчэй, напэўна, гэта праўда. Дзмітрый Сяргеевіч таксама пад кантролем, з ім усё ў парадку. Лечымся», — распавяла фігурыстка Daily Storm.

Па словах Наўкі, яны вырашылі легчы ў бальніцу, каб не падвяргаць рызыцы заражэння астатніх членаў сям'і.

«Уся сям'я сядзела ў строгай ізаляцыі. Мой муж працаваў. У сувязі з гэтым ёсць толькі адзін тэзіс, што, хутчэй за ўсё, гэта ад яго, так як ён першы захварэў. Ён прынёс з працы», — дадала Таццяна Наўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0