Ад 29 сакавіка і па 11 мая ў Вілейскім раёне зарэгістравана 56 станоўчых выпадкаў каранавіруса. Пра гэта peramoga.by расказала галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава.

Усяго было праведзена 380 абследаванняў. 

12 віляйчан ужо цалкам вылечыліся, іх выпісалі, іншыя праходзяць лячэнне амбулаторна і выздараўліваюць.

Па словах спадарыні Макаравай, калі пачалася каранавірусная інфекцыя, у вобласці было прынята рашэнне частку бальніц перапрафіляваць для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з пнеўманіяй, верагоднымі або пацверджанымі выпадкамі каранавірусной інфекцыі. Таму праз цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі да гэтага часу мы накіроўвалі віляйчан у Валожынскую, Маладзечанскую, Мінскую раённую бальніцы.

З часам, калі сітуацыя з інфекцыйнымі захворваннямі развівалася, было прынята рашэнне перапрафіляваць ад 8 мая тэрапеўтычнае аддзяленне Вілейскай ЦРБ, якое ўжо перанеслі ў хірургічны корпус са старога будынка, на 45 ложкаў у інфекцыйнае аддзяленне №1, а траўматалагічнае аддзяленне на 30 ложкаў — у інфекцыйнае аддзяленне №2. У сувязі з гэтым усе вілейскія пацыенты былі накіраваныя назад, у Вілейку, а з 11 мая тут прымаюцца пацыенты з іншых раёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0