Заснавальнік «ВКонтакте» і Telegram Павел Дураў здаўся пад напорам уладаў ЗША і адмовіўся ад уласнага праекта блокчэйн-платформы TON.

Паводле яго слоў, TON павінен быў стаць блокчэйн-платформай новага пакалення з уласнай крыптавалютай Gram.

Прычынай няўдачы Дураў назваў супрацьдзеянне з боку ўладаў ЗША і амерыканскага суда. На працягу апошніх месяцаў яны некалькі разоў накладалі забарону на запуск праекта з-за таго, што Камісія ЗША па каштоўных паперах і біржах (SEC) лічыла токены Gram, абяцаныя інвестарам, каштоўнымі паперамі. Такім чынам, яны павінны былі прайсці неабходную рэгістрацыю, чаго не было зроблена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0