У Лунінцы 13 мая мясцовае выданне «Медыя-Палессе» аштрафавалі на 120 базавых велічыняў (гэта 3240 рублёў) «за распаўсюд інфармацыі, якая нанесла шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі і спрыяла распаўсюду панічных настрояў, напісаў у сваім фэйсбуку старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Паводле Бастунца, гэта можа быць першым выпадкам ужывання новай нормы з Кодэкса ад адміністрацыйных правапарушэннях — часткі 3-1 арт. 22.9 КаАП РБ. Паводле гэтай часткі артыкула, за распаўсюд забароненай інфармацыі ў СМІ могуць караць штрафам да 200 базавых велічыняў (5400 рублёў на момант публікацыі).

«Медыя-Палессю» ў красавіку выносілі папярэджанне за публікацыю непраўдзівай інфармацыі аб смерці аднаго з хворых на COVID-19. Выданне пісала, што не змагло атрымаць адказаў з афіцыйных крыніцаў, таму зьвярнулася да знаёмага доктара — той сказаў, што пацыент памёр. Але ён памыліўся, пра памылку неўзабаве паведамілі калегі пацыента, на сайце яе аператыўна выправілі, выбачыліся перад жонкай пацыента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0