Парыжская пракуратура пачала расследаванне ў дачыненні да экс-прэзідэнта Францыі (1974-1981) Валеры Жыскар д'Эстэна, якога абвінавацілі ў дамаганнях. Сам ён усё адмаўляе, піша Бі-бі-сі.

Скаргу на 94-гадовага экс-прэзідэнта падала нямецкая журналістка Ан-Катрын Штраке. Па яе словах, у 2018 годзе Жыскар Д'Эстэн кранаўся яе ягадзіц падчас інтэрв'ю.

37-гадовая журналістка звярнулася ў паліцыю 10 сакавіка. Яна заявіла, што яе рашэнню паспрыяў міжнародны рух #MeToo, удзельніцы якога змагаюцца з сэксуальныя дамаганнямі.

У 2018-м Штраке адправілася ў Парыж, каб узяць інтэрв'ю ў Жыскар д'Эстэна для нямецкага тэлеканала WDR.

Яна распавядае, што пасля размовы папрасіла прэзідэнта сфатаграфавацца з ёй і ўсёй здымачнай групай. Менавіта падчас здымкі, кажа журналістка, Жыскар д'Эстэн нібыта спачатку абняў яе за талію, а потым апусціў рукі на ягадзіцы жанчыны. Паводле яе слоў, яна паспрабавала адштурхнуць яго руку, але ў яе не атрымалася.

Жыскар д'Эстэну на той момант было 92 гады.

Пасля здымкі, распавядае журналістка, экс-прэзідэнт прапанаваў ёй паглядзець на фатаграфіі, развешаныя ў яго кабінеце. У гэты момант ён нібыта яшчэ раз дакрануўся да ягадзіц. Калі яна паспрабавала адысці, ён зрабіў тое ж самае трэці раз, распавядае Штраке.

Пад канец сустрэчы Жыскар д'Эстэн пацалаваў журналістку ў шчаку і на развітанне пажадаў ёй прыемных сноў «на нямецкай мове».

Тэлеканал WDR заявіў, што ведае пра інцыдэнт і што падтрымлівае скаргу спадарыні Штраке.

Газета The New York Times атрымала заяву адвакатаў Жыскар д'Эстэна, у якой гаворыцца, што ён не памятае інцыдэнту, пра які кажа нямецкая журналістка.

Таксама юрысты адзначылі, што былы прэзідэнт разглядае магчымасць падачы сустрэчнага пазову за «нізкія і абразлівыя напады» на яго.

Заява прадстаўнікоў Жыскар д'Эстэна апублікавала і нямецкае выданне Suddeutsche Zeitung, у якіх гэтак жа гаворыцца, што экс-прэзідэнт не памятае, што адбылося падчас яго сустрэчы са спадарыняй Штраке.

«Калі б гэтыя сцвярджэнні былі праўдзівымі, яму, вядома, было б вельмі шкада. Але ён пра гэта нічога не памятае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0