У Дрыбіне мужчына прыпаркаваў аўтамабіль вечарам каля дома, пакінуўшы ключы ў замку запальвання, а вярнуўшыся не знайшоў сваю машыну, паведамляе mogilev.online.

Праваахоўнікі знайшлі скрадзены аўтамабіль за пяць кіламетраў ад хаты пацярпелага на абочыне — машына ляжала на баку і была моцна пашкоджана. Знойдзены на месцы аварыі адбітак пальца на асколку шкла дазволіў затрымаць 26-гадовага мужчыну. Як высветлілася, ён напярэдадні планаваў ехаць у суседнюю вёску да сваёй дзяўчыны.

Цяпер супраць яго распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0