У Расіі ў перыяд рэжыму самаізаляцыі праз каранавірус пачала расці колькасць смерцяў, звязаных са злоўжываннем алкаголю. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка, перадае ТАСС.
«На жаль, у гэты перыяд роля алкаголю ў структуры смяротнасці пачала ўзрастаць… Шлях да скарачэння смяротнасці, захворвання — менавіта шлях скарачэння спажывання алкаголю», — заявіў міністр.