Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка сабраў ужо больш за 3 тысячы чалавек у ініцыятыўную групу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Таксама Бабарыка назваў свае афіцыйныя старонкі ва ўсіх асноўных сацыяльных сетках і месенджарах.

«У папярэдніх допісах я не рабіў акцэнту на маёй пазіцыі ў адносінах да захавання Беларуссю статусу самастойнай дзяржавы, мяркуючы, што гэта цалкам відавочна», — адзначыў Бабарыка.

«Як сказаў адзін мой вельмі эфектыўны памочнік: «Не думаю, што многія б пагадзіліся памяняць месца ў структуры Газпром на туманную і галоўнае небяспечную перспектыву без вельмі моцнай матывацыі».

І ён мае рацыю — толькі любоў да нашай Беларусі, вера ў яе шчаслівую незалежную самастойную будучыню і надзея на тое, што ў мяне хопіць ведаў і ўменняў эфектыўна гэтаму спрыяць, вызначылі маё рашэнне», — напісаў Бабарыка.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0