У мэмарыяльным комплексе Курапаты невядомыя злачынца раскапалі дзьве магілы. Яны выцягнулі з магілы парэшткі людзей — косткі, чарапы, вопратку , абутак — і пакінулі іх раскіданымі на жвіры.

Першым гэта заўважыў актывіст КХП БНФ Уладзімер Юхо. Сёньня раніцай на месца злачынства прыбыла карэспандэнтка Радыё Свабода і выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

Злачынцы пакінулі сьляды, відаць, што яны сьпяшаліся. На месца здарэньня прыехаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры нтон Астаповіч. Ён выказаў меркаваньне, што гэта былі так званыя «чорныя капальнікі», якія спадзяваліся знайсьці нейкія каштоўныя рэчы.

Спадар Астаповіч прыгадаў, што гітлераўцы перад растрэлам адбіралі ўсе каштоўныя рэчы і нават вырывалі залатыя каронкі, а супрацоўнікі НКВД, кал везьлі на растрэл, нічога не казалі і дазвалялі браць з сабой некаторыя каштоўныя рэчы.

На месца злачынства прыехалі кіраўнік РУУС Мінскага раёну Віктар Маісееў і яго намесьнік Міхаіл Грыб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?