Уладзімір Няпомняшчых

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі дэпутат, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч і пенсіянер з Гомеля, актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых.

Уладзімір Няпомняшчых вядомы сваімі запамінальнымі акцыямі, ён рэзка крытыкуе Лукашэнку, заклікаў да яго імпічменту.

Такім чынам падалі дакументы, апроч Гайдукевіча і Няпомняшчых, ужо 14 чалавек: суровы турыст з Маладзечна Віталь Зялкоўскі, блогер Сяргей Ціханоўскі, фермер Юрый Ганцэвіч, Аляксандр Лукашэнка, а таксама восем кандыдатаў ад Статкевіча.

Апошні дзень падачы заяўкі заўтра, ЦВК павінна вынесці свой прысуд цягам пяці дзён. Збор подпісаў пачынаецца 21 мая. Выбары — 9 жніўня.

Анансавалі свой удзел у выбарах Ганна Канапацкая, экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала і банкір Віктар Бабарыка. Але дакументаў яны яшчэ не падавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру