Лічбы прыёму ў ВНУ будуць сёлета павялічаныя. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

Лічбы прыёму павялічаны ў асноўным за кошт тэхнічных, тэхналагічных спецыяльнасцяў, медыцынскіх, фізкультурна-аздараўленчых.

«Такім чынам, мы прапануем крыху больш месцаў абітурыентам, чым летась. Трохі павялічаны набор у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. А ў сістэме прафтэхадукацыі ідзе гнуткі набор. Мы можам лічбы скарэктаваць», — адзначыў Ігар Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0