ФК «Арсенал»
Гулец дзяржынскага «Арсенала», у якога раней узніклі падазрэнні на заражэнне каранавірусам, здаў тэст і атрымаў адмоўны вынік. Тэсты таксама здалі ўсе футбалісты «Арсенала», трэнеры і клубны персанал, паведамляе «Прэсбол».
«Арсенал» аднавіў трэніроўкі, але ўсё адно прапусціць матч бліжэйшага тура супраць «Гомеля», які быў перанесены АБФФ на больш позні тэрмін.
Раней паведамлялася, што адмоўны тэст і ў трэнера «Баранавічаў» Іллі Пацэвіча.