Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па выбарах прэзідэнта падала Алена Ашыхміна.
Ёй 52 гады, гэта памочнік дырэктара ТАА «Болсе», дырэктар ТАА «БелТэхПадшыпнік». Напэўна, Алена — прадстаўнік групы Статкевіча.
Пакуль дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі 16 чалавек. Падача дакументаў завяршаецца заўтра. Усе адцягваюць гэта на апошні момант, каб сабраць максімальна ініцыятыўную групу.
Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня.
0
0
0
0
0
0