Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Вярхоўнага суда, піша БелТА.

Першаму намесніку старшыні Вярхоўнага суда Валерыю Калінковічу і намесніку старшыні Вярхоўнага суда Андрэю Забару падоўжылі тэрміны паўнамоцтваў у гэтых пасадах на чарговы пяцігадовы перыяд.

Намеснікам старшыні Вярхоўнага суда прызначаны Сяргей Кандрацеў. У сваю чаргу Руслан Аніскевіч вызвалены ад адпаведнай пасады, але працягне працаваць на пасадзе суддзі Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0