Фермер з вёскі Столінскага раёна павесіў на дрэве двух сабак, якія задушылі яго авечку. У акалічнасцях здарэння разбіраецца міліцыя, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся 3 мая ў вёсцы Талмачава. Мясцовы фермер вывеў на выпас авечак і сышоў дадому. Праз некаторы час яму патэлефанавалі знаёмыя і паведамілі, што атару ганяюць сабакі. Фермер прыбег на поле і выявіў, што адну авечку задушылі. Побач бегалі два сабакі, адзін з якіх належаў яго суседу. Фермер прыйшоў да гаспадара сабакі пагаварыць, але палюбоўна вырашыць пытанне не ўдалося.

Тады мужчына задушыў двух сабак і павесіў іх на дрэве.

Назаўтра фермер ізноў прыйшоў да гаспадара забітага сабакі і запатрабаваў кампенсацыю за задушаную авечку. Той пакрываць шкоду адмовіўся і звярнуўся ў міліцыю.

— Столінскім РАУС праводзіцца праверка па факце жорсткага абыходжання з жывёламі, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?