У ініцыятыўную групу банкіра і філантропа Віктара Бабарыкі запісалася больш за 7000 чалавек. Пра гэта ён паведаміў на сваіх старонках у сацсетках.

Ён адзначыў, што ў ЦВК будуць падаваць спісы на больш чым 5500 удзельнікаў, якіх паспелі апрацаваць, аднак заклікаў працягваць рэгістравацца. Астатніх ён абяцае далучыць да працы пазней.

Вылучэнне Віктара Бабарыкі стала нечаканасцю гэтай палітычнай кампаніі, хоць ён даўно і паслядоўна крытыкаваў сістэму ў сваіх інтэрв'ю і сацыяльных сетках.

Праз сацыяльныя сеткі ён збіраў і сяброў у сваю ініцыятыўную групу.

Некаторыя эксперты лічаць, што яго кандыдатуру Лідзія Ярмошына проста не зарэгіструе, як сёння тое зрабілі на розных падставах з іншымі дзевяццю апазіцыйнымі кандыдатамі. Пакуль рэгістрацыю атрымалі толькі два апазіцыйна настроеных грамадзяніна — абодва з правінцыі. Гэта фермер з-пад Гомеля Юрый Ганцэвіч і пенсіянер з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых. У той жа час ЦВК зарэгістраваў Алега Гайдукевіча, традыцыйнага спарынг-партнёра Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?