Раіса Жук-Грышкевіч разам з мужам.

Раіса Жук-Грышкевіч разам з мужам.

У Канадзе на 90‑м годзе жыцьця памерла актыўная дзяячка беларускай эміграцыі Раіса Жук‑Грышкевіч.

Нарадзілася Раіса Жукоўская 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах.

Ад раньняга дзяцінства праз сваю нацыянальна сьведамую сям’ю была далучаная да беларускай справы.

Большую частку свайго жыцьця жыла на чужыне, працавала стаматолагам, увесь час прымала самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады.

Разам з мужам Вінцуком Жук‑Грышкевічам — першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, а ў далейшым — старшынём Рады БНР (1970—1982) актыўна працавала дзеля арганізацыі беларускай службы радыё «Свабода» і актывізацыі палітычнага жыцьця беларускай эміграцыі.

Жыла ў Бэры (Антарыё).

Да апошняга чым магла дапамагала выданню НН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?