У распараджэнні тэлеграм-канала «Нехта» з'явіўся ўнутраны загад міністра аховы здароўя аб тэсціраванні, якое праводзіцца, дзе пазначаны ўсе ўстановы, лабараторыі якіх працуюць над тэстамі.

У спісе знаходзяцца 45 устаноў.

Па стане на 11 мая сумарная «магутнасць» лабараторый складае ўсяго 8320 тэстаў за суткі, да таго яна была меншай за 8000.

Між тым, па афіцыйных звестках, якія публікуе Міністэрства аховы здароўя, у гэты перыяд і раней праводзілася ад 9000 да больш чым 11 000 тэстаў за дзень. Якім чынам колькасць тэстаў можа перавышаць магутнасць лабараторый?

Афіцыйныя звесткі былі такія (цытуем з паведамленняў Мінздароўя):

«За суткі з 10 на 11 мая спецыялісты правялі 10 517 тэст-даследаванняў».

«У Беларусі на 10 мая … праведзена 263 543 тэсты. Ужо другія суткі колькасць праведзеных тэст-даследаванняў перавышае 10 тысяч. За суткі з 9 на 10 мая спецыялісты правялі 11 772 тэст-даследаванні».

«У Беларусі на 8 мая … праведзена 240 146 тэстаў».

«У Беларусі на 7 мая … праведзена 229 466 тэстаў».

«У Беларусі на 6 мая … праведзена 220 045 тэстаў».

«У Беларусі на 5 мая … праведзена 211 369 тэстаў».

І так далей.

Ці праўдзівы апублікаваны ў тэлеграм-канале дакумент? І, калі так, то як магло праводзіцца больш тэстаў, чым складае магутнасць лабараторый? Мы не змаглі атрымаць адказ Міністэрства аховы здароўя аператыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0