У канцы красавіка ў адной з сацыяльных сетак з'явілася відэа, на якім малады чалавек ударыў макет інспектара ДАІ.

Супрацоўнікі Маларыцкага РАУС высветлілі яго асобу. Абласное УУС паведамляе, што падчас гутаркі з праваахоўнікамі 25-гадовы берасцеец «шчыра раскаяўся ў зробленым і папрасіў прабачэння».

— Я шкадую наконт здзейсненага ўчынку і адчуваю віну. Сёння я разумею, што паступіў няправільна. Гэта не была нейкая антыпрапаганда або дэманстрацыя нахабных паводзін дзеля хайпу. Я зрабіў адпаведныя высновы і шчыра прыношу прабачэнні за свае некарэктныя паводзіны, — вымавіў ён на камеру падрыхтаваны тэкст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?