Праверку па факце вандалізму ў Курапатах будзе праводзіць пракуратура Мінскага раёна, паведаміў БелаПАН адказны сакратар управы Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі.

Як раней паведамляў БелаПАН, вечарам 2 красавіка актывіст КХП‑БНФ убачыў ва ўрочышчы дзве ямы памерам метр на метр і метр на два з паловай метра і глыбінёй у чалавечы рост. З ямы былі выкінутыя чалавечыя косці, старыя рэчы. Да месца здарэння раніцай 3 красавіка прыбылі кіраўнікі КХП‑БНФ, якія і выклікалі нарад міліцыі.

Паводле слоў Чахольскага, супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры Мінскага раёна знялі адбіткі слядоў вакол раскапаных магіл і ўзялі на экспертызу частку выкапаных рэчаў і касцей.

«Нам далі нумар следчага, які будзе весці гэтую праверку. Паводле яе вынікаў вырашыцца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы», — заявіў сакратар управы.

Таксама, як паведаміў Чахольскі, КХП‑БНФ мае намер арганізаваць 4 красавіка талаку ў Курапатах,
каб прыбраць тэрыторыю ўрочышча, прывесці магілы ў парадак. «Мы запрашаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да гэтай акцыі і прыйсці ў Курапаты са сваім інструментам», — сказаў А.Чахольскі.
Пачатак талакі намечаны на 11 гадзін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?