Пра страшнае ДТЗ стала вядома ўчора ўвечары. Sb.by ўдалося знайсці відавочцу страшнай аварыі. Сяргей ехаў у процілеглым ад «Рэно» (шэсць пасажыраў гэтага аўтамабіля загінулі) напрамку — у бок Мінска:

— Легкавушка рухалася за фурай. У нейкі момант яе стала насіць у бакі. Не моцна — у межах крайняй правай паласы. Дажджу ў той момант не было, дарога была сухая. Так машына віляла разы чатыры і на пяты перасекла зялёную раздзяляльную паласу і выехала на сустрэчную. Ужо ў люстэрка задняга віду назіраў саму аварыю, як аўтамабіль сутыкнуўся з фурай DAF. Я спыніўся, здаў узад. Убачыў, што на абочыне ляжаць два чалавекі. Тут жа патэлефанаваў у міліцыю, паведаміў пра ДТЗ. Калі з іншым відавочцам падышлі бліжэй да месца, убачылі яшчэ чатыры чалавекі. Аўтамабіль быў на абочыне, яго разарвала на дзве часткі. Людзей выкінула, траіх — на асфальт. Блізка да пацярпелых не падыходзіў. Мужчына, які таксама спыніўся, пазней казаў, што адна з дзяўчат была яшчэ жывая — нешта спрабавала сказаць. Калі прыехалі медыкі, яна памерла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?