У нядзелю, 17 мая, прайшлі давыбары ў мясцовы савет у Калодзішчах. Галасаванне было безальтэрнатыўным, балатаваўся толькі адзін чалавек.

Партыя БНФ апублікавала фота пратакола з участка №1. Гэта не зусім звычайны ўчастак, бо да яго адносяцца больш за 200 вайскоўцаў. Для іх было арганізавана выязное галасаванне ў дзень выбараў.

Але звяртае на сябе ўвагу колькасць выбарцаў, якія прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, — усяго 19 чалавек. Гэта 3,5% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў галасавання.

Лічба адметная, бо яна дэманструе рэальную колькасць беларусаў, якім зручна галасаваць датэрмінова. На ўчастку ў Калодзішчах назіральнікі не заўважылі ніякага прымусу да ўдзелу у датэрміновым галасаванні.

Для параўнання, у датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах-2019, па падліках ЦВК, прынялі ўдзел 35,77% выбарцаў.

фота Іллі Дабратвора

фота Іллі Дабратвора

фота Іллі Дабратвора

фота Іллі Дабратвора

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?