У Міністэрстве аховы здароўя Паўднёвай Карэі паведамілі, што пацыенты, у якіх пасля выздараўлення ад каранавіруса паўторна выявілі COVID-19, не з'яўляюцца заразнымі, піша Yonhap.

Ва ўрадзе заявілі, што пацыенты пасля выздараўлення змогуць адразу вярнуцца да звычайнага ладу жыцця, без неабходнасці праходзіць дадатковае тэставанне на каранавірус або знаходзіцца на каранціне яшчэ два тыдні.

Не было другаснага заражэння ад людзей, якія кантактавалі з пацыентамі з рэцыдывам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0