19 чэрвеня пройдзе аўкцыён па продажы права арэнды памяшкання на плошчы Якуба Коласа, у якім знаходзіцца ўніверсам «Сталічны». Пра гэта tut.by распавёў намеснік начальніка аддзела па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Ціхан Чашайка.

«Сталічны» мае плошчу каля 2,5 тысячы квадратных метраў. Яго арандуе ў горада ЦУМ, і тут працавалі ўніверсам, кавярня і бар. Але нядаўна ЦУМ вырашыў скасаваць дамову арэнды, таму права заключэння новай дамовы выстаўляюць на таргі.

Яны пройдуць у Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці 19 чэрвеня. Пачатковая цана — каля 2,1 тысячы рублёў. Штомесячныя арэндныя плацяжы за ўвесь аб'ект — каля 64 тысяч рублёў.

Неабходныя ўмовы, якія мае выканаць новы арандатар, — захаванне назвы «Сталічны», захаванне аб'екта грамадскага харчавання, рамонт гранітнага аздаблення сцен і ганкаў гандлёвага комплексу.

Дамова арэнды заключаецца тэрмінам на пяць гадоў.

Найстарэйшы ўніверсам Мінска закрываецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0