1–2 ліпеня ў Наваградку адбудзецца ІV Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак – 2006». Арганізуе фэстываль Наваградзкі райвыканкам. Мае адбыцца рыцарскі турнір, на які традыцыйна зьбіраецца рыцарства зь Беларусі ды суседніх краінаў, а таксама выступы айчынных ды замежных гуртоў, што выконваюць старадаўнюю музыку.

Расклад руху аўтобусаў можна знайсьці : тут

ПРАГРАМА ФЭСТЫВАЛЮ:

ГАРАДЗКІ ПЛЯЦ. «КАНЦЭРТНАЯ ПЛЯЦОЎКА»

1 ліпеня 2006 г., субота

12.00–14.45 Конкурс маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі

15.00–16.20 Канцэрт гурту «Drolls» (Расея)

16.30–17.50 Канцэрт гурту «Бурдон» (Украіна)

18.00–19.00 Конкурс маладых выканаўцаў старадаўніх танцаў

19.10–20.20 Канцэрт гурту «Open Folk» (Польшча)

20.30 Урачыстае адкрыцьцё Фэсту, прадстаўленьне клюбаў-удзельнікаў

21.00 ГАЛА-КАНЦЭРТ:

бяруць удзел пераможцы конкурсаў выканаўцаў старадаўняй музыкі і старадаўніх танцаў (Беларусь), гуртоў «Drolls» (Расея), «Бурдон» (Украіна), «Open Folk» (Польшча)

22.30 Начны бугурт

22.45 Конкурс жанглёраў вагнявога шоў

2 ліпеня 2006 г., нядзеля

11.00–11.30 Канцэрт гурту “Стары Ольса” (Беларусь)

11.40–12.30 Канцэрт гурту «Бурдон» (Украіна)

12.40–13.30 Канцэрт гурту «Artes Liberales” (Беларусь)

13.40–14.30 Канцэрт гурту “Ceilidh Ceol” Беларусь)

14.40–15.30 Канцэрт гурту «Drolls» (Расея)

РОЎ ПАД ЗАМКАВАЙ ГАРОЙ. «ПАКАЗАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА»

1 ліпеня 2006 г., субота

12.00–19.00 Забаўляльная праграма (стральба з лука, катаньне на конях, кіданьне коп’яў і бервяна, “Пошук скарбу”)

12.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: КОННЫ РЫЦАРСКІ ТУРНІР

15.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: ЛУЧНЫ ТУРНІР

17.00 Праграма-выступ КАСКАДЗЁРАЎ Менскага тэатру трукаў

2 ліпеня 2006 г., нядзеля

11.00–15.00 Забаўляльная праграма (стральба з лука, катаньне на конях, кіданьне коп’яў і бервяна, “Пошук скарбу”)

11.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: «ЗАБАВЫ ВІКІНГАЎ»

16.00–16.45 Інсцэніроўка штурму войскам Тэўтонскага Ордэну Наваградзкага замку ў 1394 годзе

16.45–16.50 Прадстаўленьне клюбаў-удзельнікаў Інсцэніроўкі штурму

16.50–17.00 Фатаграфаваньне гледачоў на памяць з рыцарамі

ЗАМКАВАЯ ГАРА. «ТУРНІРНАЯ ПЛЯЦОЎКА»

(Уваход – платны)

1 ліпеня 2006 г., субота

12.00–19.00 «РЫЦАРСКІ СТАН НА ЗАМКАВАЙ ГАРЫ»:

мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадмэты, настольныя гульні

12.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: ПЕШЫ РЫЦАРСКІ ТУРНІР XIІ-XІІІ стст.

2 ліпеня 2006 г., нядзеля

11.00–15.00 «РЫЦАРСКІ СТАН НА ЗАМКАВАЙ ГАРЫ»: мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадмэты, настольныя гульні

11.00–15.00 Паказальныя выступы рыцарскіх клюбаў (“Бой з рыцарам”, забавы з дзецьмі, танцы, фатаграфаваньне)

12.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: ПЕШЫ РЫЦАРСКІ ТУРНІР XIV-XV стст.

13.00 ІІІ Турнір Караля Міндоўга: РЫЦАРСКІЯ БУГУРТЫ

14.00 Праграма-выступ КАСКАДЗЁРАЎ Менскага тэатру трукаў

МАЛЫ ЗАМАК. «РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА»

1 ліпеня 2006 г., субота

12.00–19.15 Сярэднявечная кухня

12.00–19.15 Сярэднявечны кірмаш

2 ліпеня 2006 г., нядзеля

11.00–17.00 Сярэднявечная кухня

11.00–17.00 Сярэднявечны кірмаш

Заўвага: арганізатары пакідаюць за сабой права ўнясеньня зьменаў па аб’ектыўных прычынах у праграму Фэсту.

ДАДАТКОВАЯ IНФАРМАЦЫЯ:

Разьмяшчэньне і начлег гасьцей – каля вёскі Сялец, 2 км. ад Наваградка, 300м. ад дарогі Наваградак-Менск. Разьмяшчэньне – платнае. Тэрыторыя будзе пад аховай, будуць нарыхтаваныя дровы і пітная вада.

Паводле novogrudok.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0