Галіна Шэйна працавала загадчыцай аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Цяпер па Навагрудку ходзяць чуткі, што ў жанчыны знайшлі «карону». Маўляў, яе шпіталізавалі, але пасля выпіскі з бальніцы жанчына раптоўна памерла.

Муж Галіны абвяргае: «Па-першае, яна не ляжала з пнеўманіяй. У бальніцу яе паклалі праз іншае. Па-другое, аналіз на каранавірус рабілі, але вынікаў пакуль няма. Прычыну смерці нам таксама яшчэ не паведамілі, папрасілі пачакаць».

Галіну Шэйну пахавалі 21 мая ў закрытай труне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0