У цэнтральнай частцы Італіі зафіксаваны магутны падземны штуршок сілай 6,3 бала. Паводле апошніх звестак, загінулі не менш, чым 90 чалавек.

Землятрус адбыўся ў 03.32 паводле мясцовага часу (04.32 паводле Мінска) з эпіцэнтрам прыкладна за 95 км на паўночны ўсход ад Рыма на глыбіні 10 км.

Потым адбыўся паўторны штуршок сіла 4,8 бала.

У гарадку Аквіла (вобласць Абруца) — у якім пражывае 70 тыс. жыхароў — паводле розных ацэнак разбурана ад 3 тыс. да 10 тыс. пабудоў. Загінулі чацвёра дзетак.

Паводле апошніх звестак, не менш за 90 чалавек.

Землятрус адчуваўся і ў Рыме.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0