Сёння афіцыйна быў абнародаваны новы рэйтынг-ліст Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Беларуска Вікторыя Азаранка, што ў мінулую суботу, выйграла прэстыжны турнір у Маямі ўзнялася ў рэйтынгу WTA на восьмае месца (была на 10-м).

Цяпер у Вікторыі 4670 балаў.

Серэна Уільямс захавала за сабой першае месца (у яе 9132 балы), далей ідуць Дзінара Сафіна (8951), Алена Дзяменцева (7561), Елена Янкавіч (7290), Венус Уільямс (7042), Вера Званарова (6720), Ана Іванавіч (5174). Святлана Кузняцова, якую Вікторыя абыграла ва ўпартай барацьбе ў паўфінале, займае дзевяты радок з 4 308 баламі.

У чэмпіёнскай гонцы 2009 году Вікторыя наогул чацвёртая з 2290 баламі.
Наперадзе толькі Серэна Уільямс (3 450), Вера Званарова (2 460) і Алена Дзяменцева (2 315). Дзіна Сафіна займае пяты радок, у яе 2 051 бал.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0